Зранку 17 сакавіка дома сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара сайта "Народныя навіны Віцебска" Сержука Серабро, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Дома ў журналіста прайшоў ператрус, у яго канфіскавалі тэлефон і камп'ютар. Самога Серабро пасля абеду выпусцілі.
Апошнімі днямі гэта не першы ператрус у рэгіянальных журналістаў. 15 сакавіка ператрусы прайшлі ў галоўрэда "Рэгіянальнай газеты" ў Маладзечне Аляксандра Манцэвіча і рэдакцыі выдання "Інфа-Кур'ер" у Слуцку. Пазней галоўнага рэдактара "Інфа-Кур'ера" Сяргея Станкевіча і яго намесніка Алега Рубчэню асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў "непадпарадканні пры затрыманні".