У ГЦ Galleria Minsk ролік пра самалёт тлумачаць хакерскай атакай
Кадр з роліка на экране ГЦ Galleria Minsk
2 сакавіка на экране гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk з'явіўся 12-секундны прапагандысцкі відэаролік. У ім паказалі кадры ўзлёту расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах, потым — намаляваныя слёзы на твары кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава, а завяршылася відэа застаўкай з "Ералаша".
Відэа трапіла ў сацсеткі, дзе выклікала неадназначную рэакцыю.
Адміністрацыя Galleria Minsk апублікавала на сваім сайце тлумачэнне. У ім гаворыцца, што іх медыясістэма зазнала хакерскую атаку і была ўзламаная. Асноўным аб'ектам атакі стаў доступ да трансляцыі на LED-экране гандлёвага цэнтра.
Адміністрацыя заяўляе, што несанкцыянаваны досту быў дэзактываваны ў самы кароткі тэрмін, а цяпер вядзецца праверка інцыдэнту.
Як паведамлялася раней, зранку 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах чулі два выбухі. У той жа дзень кіраўнік BYPOL Азараў заявіў, што беларускія партызаны з дапамогай дронаў падарвалі расійскі самалёт-разведчык А-50.
Некалькі дзён афіцыйныя СМІ не каментавалі гэтую падзею. А 1 сакавіка паказалі, як самалёт ездзіць па ўзлётнай паласе. 2 сакавіка з'явілася відэа ўзлёту самалёта. ТГ-канал "Беларускі Гаюн" паведаміў, што самалёт вылецеў на рамонт у Расію. Азараў сцвярджае, што ў самалёце пашкоджаная апаратура, праз што ён не можа выконваць разведвальніцкія функцыі.
After four days of awkward silence following a drone attack on a Russian plane, the Belarusian authorities decided to do something even more awkward. Now that it is known that the plane can fly, big screens in Minsk show a video of its takeoff, followed by a weeping BYPOL head. pic.twitter.com/CO3yJIhqua
— Tadeusz Giczan (@TadeuszGiczan) March 2, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.