У Гданьску падчас п'янкі беларус стрэліў украінцу ў галаву з пнеўматыкі

Беларуса затрымалі за тое, што стрэліў ва ўкраінца

Беларуса затрымалі за тое, што стрэліў ва ўкраінца / pomorska.policja.gov.pl

У Польшчы паліцыя затрымала 23-гадовага грамадзяніна Беларусі. Падчас вечарынкі ён выпадкова стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў 28-гадовага ўкраінскага сябра, паведамляе прэс-служба паліцыі.

7 студзеня ў паліцыю Гданьска звярнуўся дзяжурны лекар аднаго са шпіталяў. Ён расказаў, што да іх звярнуўся грамадзянін Украіны з куляй у патыліцы. Праз гадзіну паліцыя затрымала беларуса.

Выявілася, што хлопцы выпівалі разам і беларус стаў паказваць сябру пісталет. Ён перазарадзіў зброю і выпадкова стрэліў украінцу ў галаву. Гэта не перашкодзіла прыяцелям працягнуць выпіваць.

На наступны дзень украінец стаў пачувацца горш, і беларус адвёз яго ў лякарню хуткай дапамогі.

Цяпер нашаму суайчынніку пагражае да трох гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі