У Генпракуратуры Беларусі расказалі пра настаўнікаў-педафілаў

Пусты клас / Sputnik.by

Пусты клас / Sputnik.by

У 2022 годзе 14 педагагічных работнікаў здзейснілі злачынствы ў сферы сексуальнага гвалту ў дачыненні да дзяцей, расказала ў эфіры СТБ прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Беларусі Вікторыя Фіневіч. Выяўленыя такія выпадкі і сёлета. Але колькі іх было, прадстаўніца пракуратуры казаць адмовілася. Вядоўца праграмы адзначыла, што ў Беларусі па-ранейшаму існуе практыка, калі ў школе заўважаюць дзіўнае ў паводзінах педагога, яго ціхенька звальняюць, і ён шчасліва ўладкоўваецца ў іншую школу.

Фіневіч пагадзілася, што, на жаль, "былі такія выпадкі". Дэпутат Ігар Марзалюк, які таксама ўдзельнічаў у праграме, прапанаваў увесці для педработнікаў праверку на паліграфе. "Ну чаму, калі супрацоўнікі сілавых органаў праходзяць пэўную праверку на паліграфе ў абавязковым парадку, то чаму для педработнікаў у абавязковым парадку... Яны ж з дзецьмі працуюць", — адзначыў Марзалюк.

Нагадаем, раней Генпракуратура Беларусі паведамляла пра план мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі. План ужо зацверджаны ўрадам. Адна з прапаноў прадугледжвае ўвядзенне хімічнай кастрацыі для педафілаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі