У Генпракуратуры Беларусі сцвярджаюць, што вярнулася некалькі палітуцекачоў
Рэпрэсіі ў Беларусі не выклікаюць даверу да ініцыятывы рэжыму / prokuratura.gov.by
У Генпракуратуры Беларусі прайшло чарговае пасяджэнне “камісіі па вяртанні”, якую стварыў рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Папярэдняе прайшло ў канцы красавіка. Генпракурор Андрэй Швед хваліўся, што ў камісію паступіла "больш за 60 зваротаў" ад палітуцекачоў. Аднак у канцы траўня разглядалі толькі крыху больш за 20. Пры гэтым у Генпракуратуры сцвярджаюць, што "некаторыя грамадзяне, якія раней атрымалі адказы камісіі, ужо вярнуліся на Радзіму". Іх прозвішчы аднак не называюцца.
Пра тое, што справы ў сілавікоў і прапагандыстаў, якімі ўкамплектавалі "камісію", ідуць кепска і беларусы ім не пішуць, сведчыць мінімальная інфармацыя пра дзейнасць. Рэпрэсіі ў Беларусі не выклікаюць даверу да ініцыятывы рэжыму. У сакавіку Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў-палітуцекачоў не давяраць прапагандзе Лукашэнкі: "Дадому мы ўсе абавязкова вернемся, але толькі тады, калі спыняцца рэпрэсіі і запануе сапраўдны, справядлівы закон".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.