У Германіі ў офісах "Газпрама" прайшлі ператрусы
У нямецкіх падраздзяленнях расійскага канцэрна "Газпрам" антыманапольныя органы ЕС правялі ператрусы. Пра гэта паведамляюць Bloomberg і Reuters.
Гаворка ідзе пра офісы Gazprom Germania і даччынай кампаніі "Газпрома" Wingas. Разам яны забяспечваюць каля 20% прыроднага газу, які паступае на рынак Германіі.
Ператрусы, як паведамляецца, звязаныя з расследаваннем рэзкага росту коштаў на газ у Еўропе і ролі ў гэтым "Газпрама". Еўрапейцы падазраюць, што крызіс створаны штучна.
У Еўракамісіі журналістам Reuters адмовіліся каментаваць магчымыя ператрусы. "Газпрам экспарт" таксама адмовіўся ад каментароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.