У Германіі з'явіліся святлафоры з сілуэтам Элвіса Прэслі
У нямецкім горадзе Фрыдберг усталявалі тры святлафоры, дзе замест чалавечка можна пабачыць сілуэт Элвіса Прэслі, паведамляе тэлеканал АНТ.
Пасля Другой сусветнай вайны ў гэтым горадзе размяшчаўся амерыканскі ваенны гарнізон. Менавіта ў гэтым гарнізоне з 1958 па 1960 гады служыў кароль рок-н-ролу. На месцы, дзе раней стаялі казармы, цяпер узведзены манумент, прысвечаны музыканту.
Улады Фрыдберга спадзяюцца, што незвычайны святлафор прывабіць новых турыстаў. Дарэчы, усталяванне новых святлафораў каштавала 900 еўра.