У Глыбоцкім раёне з помсты ледзь не спалілі машыну са спячымі ў ёй дзецьмі
Спалены аўтамабіль / t.me/uvd_vitebsk/
У Глыбоцкім раёне з помсты ледзь не спалілі машыну са спячымі ў ёй дзецьмі. П'яныя разборкі маглі скончыцца трагедыяй, паведамляе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці.
У выходныя на беразе аднаго з мясцовых азёр адпачывалі некалькі сем'яў. На супрацьлеглым беразе размясцілася іншая кампанія. Двое з яе прадстаўнікоў вырашылі пераплысці вадаём. Калі яны выходзілі з вады, заблыталі чужыя рыбалоўныя снасці. Пасля гэтага і пачаўся канфлікт. Падчас яго госці згубілі ланцужок і гадзіннік. Яны вярнуліся на свой бераг і выклікалі міліцыю.
Міліцыянеры прыехалі на месца, знайшлі і вярнулі зніклыя рэчы. Самі заяўнікі сказалі, што не маюць прэтэнзій да крыўдзіцеляў. Аднак уначы пасля распіцця алкагольных напояў гісторыя атрымала працяг. Адзін з мужчын прапанаваў пакараць нядаўніх "апанентаў". Для гэтага ён вырашыў... спаліць іх машыну. Двое мужчын спалілі Ford C-Max, які выбралі выпадкова.
Пры гэтым самае страшнае тое, што ў суседняй машыне спалі дзеці. На шчасце, яны не пацярпелі. Міліцыя ўжо затрымала падазраваных. У дачыненні мужчын ва ўзросце 32 і 40 гадоў распачата крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.