У Гомелі будуць патруляваць месцы магчымых пратэстаў

У Гомелі будуць патруляваць месцы магчымых пратэстаў

У Гомелі ў тэрміновым парадку ствараюцца групы "па раскрыцці злачынцаў пратэстнай накіраванасці". Паводле мясцовых журналістаў, новыя правілы ўводзіць новы міліцэйскі начальнік — ад ліпеня УУС Гомеля кіруе Аляксандр Шастайла.

"Павысілі патрабаванні з кіраўнікоў за дадзены кірунак. Будуць падымаць старыя справы, глядзець магчымасці па іх прыцягнуць, раскрыць",паведаміла крыніца "Радыё Свабода".

Як піша выданне, у патрульныя групы будуць уваходзіць як свабодныя сілы крымінальнай міліцыі, так і міліцыі грамадскай бяспекі. Патрулі будуць прачэсваць горад кругласутачна. Асаблівую ўвагу будуць удзяляць месцам магчымага нанясення надпісаў, размяшчэння ўлётак, месцаў гібелі актывістаў і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі