У Гомелі цяпло ў кватэры так і не далі, нягледзячы на абяцанні уладаў
30 верасня кіраўніцтва Гомельскай гарадской ЖКГ праз СМІ апавясціла гараджан, што пачынае ўключаць ацяпленне ў жылым фондзе.
Было абвешчана, што 30 верасня цяпло пададуць на сацыяльныя аб'екты (лякарні, школы, дзіцячыя сады), а ўжо 1 кастрычніка пачнуць падключаць жылы фонд.
Аднак 1 кастрычніка цяпло ў кватэры гамельчукоў так і не прыйшло, адзначае БелаПАН. У прыёмнай гарадской ЖКГ кажуць, што дата ўключэння цяпла невядомая. І дадаюць, што ацяпленне будзе ўключанае "пасля распараджэння вышэйшых органаў".
Тым часам сярэднясутачная тэмпература паветра ў Гомелі ўжо некалькі дзён не перавышае +6 градусаў.
Фота — gornovosti.ru