У Гомелі пабудуюць элітны закрыты пасёлак

У Савецкім раёне Гомеля плануецца пабудаваць элітны закрыты пасёлак. Як паведамляе БелаПАН, ён з'явіцца на вуліцы Цыялкоўскага. Мяркуецца, што пасёлак будзе агароджаны, забяспечаны прапускной сістэмай, будзе мець уласную сацыяльную інфраструктуру і адміністрацыю.

Пасёлак будзе ўяўляць сабою таўнхаўс — комплекс малапвярховых камфартабельных дамоў, сумешчаных адзін з адным бакавымі сценамі.

Пра кошт пасёлку і тэрміны ўвядзення яго ў эксплуатацыю не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі