У Гомелі ў доме галоўнага рэдактара "Сильных новостей" ператрус
Ганна Якштас / з асабістага архіва
У Гомелі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара "Моцных Навін" Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іх доме прайшоў ператрус, канфіскавана тэхніка, паведамляе сайт "Сильных новостей".
Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а хлопцаў адвезьлі ў РАУС. Сувязі з імі няма.
Паведамляецца, што дома засталіся непаўналетнія дзеці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.