У Гомелі ўжо другі "дармаед" ідзе ў суд супраць дэкрэта №3

У Гомелі ўжо другі "дармаед" ідзе ў суд супраць дэкрэта №3

Жыхар Гомеля Віктар Рубцоў звярнуўся ў суд, бо не лічыць сябе дармаедам. Ён хоча даказаць дзяржаве, што ў 2015 годзе ўдзельнічаў у фінансаванні яе выдаткаў, нягледзячы на тое, што страціў працу і працяглы час не плаціў падаходны падатак.

"У 2015 годзе ён атрымаў у спадчыну прыватны дом, і, калі афармляў яго, сплаціў велізарную пошліну. Мяняў пашпарт і пасведчанне кіроўцы, за што таксама плаціў пошліны. Плаціў зямельны падатак. І гэта ўжо не кажучы пра рахункі за мабільны тэлефон, у якіх асобна пазначаны падатак на дададзеную вартасць, — распавядае Еўрарадыё гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка, які дапамагаў Віктару Рубцову складаць іск у суд. — Ён будзе даказваць, што ўсё ж браў удзел у дзяржаўных выдатках, нягледзячы на тое, што ў 2015 годзе быў часова не заняты". 

У Гомелі ўжо другі "дармаед" ідзе ў суд супраць дэкрэта №3
Віктар Рубцоў — крайні справа. Фота: радыё "Свабода".

Віктар Рубцоў — сын актывіста і палітэмігранта Юрыя Рубцова, які прыходзіў на апазіцыйныя мітынгі ў майцы "Лукашэнка, сыходзь", а пасля нават вытатуіраваў гэтыя словы ў сябе на грудзях. 

Рубцоў-малодшы ўсталёўваў пластыкавыя вокны, але ў 2015 годзе страціў працу больш як на паўгода. Гэта дало падставы падатковай інспекцыі ўключыць яго ў спіс плацельшчыкаў "дармаедскага" збору. Пасля атрымання квітанцыі з падатковай Віктар Рубцоў звярнуўся туды з просьбай не прымяняць да яго нормы дэкрэта №3, але атрымаў адмову.

У лютым іншы жыхар Гомеля, Аляксандр Сямёнаў, ужо судзіўся з дзяржавай наконт дэкрэта №3. Сямёнаў патрабаваў вызваліць яго ад збору, выдаліць яго персанальныя звесткі з базы "дармаедаў" і паставіць пытанне аб адпаведнасці дэкрэта беларускай Канстытуцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі