У Гомелі згарэла яшчэ адна навагодняя елка

Навагодняя елка, якая згарэла ў Гомелі / 112.by
Навагодняя елка, якая згарэла ў Гомелі / 112.by

Навагодняя елка згарэла дашчэнту ў Гомелі. Паведамленне пра пажар паступіла ў службу выратавання па тэлефоне "101" у нядзелю, 5 студзеня, у 08:16. Выратавальнікі прыехалі на выклік і ўбачылі, што штучнае дрэва гарыць адкрытым полымем. Елка складалася з пластыкавых галін, размешчаных на металічным каркасе вышынёй 15 метраў.

Пажар патушылі. У МНС Беларусі паведамляюць, што агонь знішчыў пластыкавыя галінкі і ілюмінацыю па ўсёй плошчы.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

 

В Гомеле сгорела ещё одна новогодняя ель

У гэтым годзе гэта ўжо другое навагодняе дрэва, якое загарэлася ў Гомелі. 3 студзеня пажар здарыўся каля супермаркета на Рэчыцкім праспекце. Тады прычынай гарэння елі стала няўдала выпушчаная петарда.

У 2017-м годзе навагодняя елка гарэла ля тралейбуснага дэпо.

За пяць хвілін згарэла елка "на Перамогі" у 2018-м. Выратаваць яе не ўдалося.

У сацыяльных сетках жыхары Гомеля пішуць, што ў елі трапляюць петарды ці іх падпальваюць адмыслова.

"Традыцыя упэўненымі тэмпамі ідзе па горадзе. Якая наступная?" — сумна жартуюць "ВКонтакте".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі