У Горацкім раёне школьнікаў адправілі на палі збіраць камяні і смецце

Хлопчыкі і дзяўчынкі "з гонарам і стараннасцю прынялі ўдзел у працоўным дэсанце"

Хлопчыкі і дзяўчынкі "з гонарам і стараннасцю прынялі ўдзел у працоўным дэсанце" / gorkiv.by

У Горацкім раёне школьнікаў адправілі на палі збіраць не толькі камяні, але і смецце. Мясцовы ідэолаг кажа, што дзеці "не толькі робяць іх больш прыдатнымі для сельскагаспадарчых работ, але і праяўляюць клопат аб навакольным асяроддзі".

На палі сельгаспрадпрыемства "Горацкае" адправілі вучняў 7-11 класаў Шышаўскай сярэдняй школы. Раённая газета піша, што хлопчыкі і дзяўчынкі "з гонарам і стараннасцю прынялі ўдзел у працоўным дэсанце".

Збор камянёў у Беларусі ідзе з сакавіка, калі Аляксандр Лукашэнка прылятаў у Ашмянскі раён на верталёце і вельмі абураўся, што палі засеялі, але перад гэтым не прыбралі камяні. Мясцовыя ўлады адправілі на палі вайскоўцаў, студэнтаў, чыноўнікаў, працаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры, а пасля і асуджаных. Апошнім часам падключылі і школьнікаў. І ўсё для таго, каб у бліжэйшы час паведаміць Лукашэнку, што камяні сабралі.

У Горацкім раёне школьнікаў адправілі на палі збіраць камяні і смецце
У Горацкім раёне школьнікаў адправілі на палі збіраць камяні і смецце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі