У Горлаўцы сепаратысты штурмуюць міліцыю (анлайн-трансляцыя)
Каля 150 сепаратыстаў спрабуюць ўвайсці у гарадскі аддзел міліцыі. Яны патрабуюць, каб міліцыя падпарадкавалася ім.
Праваахоўнікі забарыкадаваліся і рыхтуюцца адбіваць магчымы штурм, піша УНІАН. Сепаратысты перакрылі праспект Леніна. Рух на ім стаіць.
Напярэдадні вечарам у гарсавет Горлаўкі праніклі некалькі сепаратыстаў. Яны кажуць, што іх мэтай з'яўляецца абарона будынка.