У Гродна з’явіцца рэтра-цягнік
Паміж Гродна і Парэччам будзе хадзіць рэтра-цягнік, піша “Камсамолка”. У склад цягніка ўвойдуць вагоны першага, другога і трэцяга класаў. Іх стылізуюць пад даўніну, але ўнутры будуць усе сучасныя выгоды: тэлевізійныя экраны на сценах, кандыцыянеры і вакуумная прыбіральня. Менавіта на гэтым участку паміж Гродна і Парэччам у 1851-1862 гадах быў пабудаваны першы чыгуначны ўчастак у Беларусі. Рэтра-цягнік стане экскурсійным. Ахвочыя могуць нават самастойна падкінуць колькі лапат вугля ў топку паравоза, каб адчуць усю атмасферу стогадовай даўніны.