У Гродна з’явіўся трохзоркавы гатэль

Гродзенская гасцініца “Турыст” атрымала статус трохзоркавага гатэля. Пра гэта са спасылкай на Цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі піша газета “Рэспубліка”. Для таго каб адпавядаць новаму статусу, у гатэлі адрамантаваны фасад і хол, збудаваныя бізнэс- і канферэнц-залы, а таксама рэстаран і некалькі бараў. Для інвалідаў створаныя пандусы.

У гатэлі “Турыст” — 152 нумары. Там усталяваныя энергазберагальныя шклопакеты, новая мэбля і сантэхніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі