У Гродне 50-гадовая жанчына падпаліла міліцэйскі аўтамабіль

У Гродне жанчына падпаліла міліцэйскую машыну / кадр з відэа МУС
У Гродне жанчына падпаліла міліцэйскую машыну / кадр з відэа МУС

У Гродне за падпал міліцэйскага аўтамабіля затрымалі 50-гадовую жанчыну, паведамляе прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося 21 чэрвеня каля 17:30 на вуліцы Соламавай на стаянцы каля гараддзела міліцыі. На міліцэйскім відэа бачна, як машыну падпальваюць з дапамогай запальнай вадкасці.

"Пацярпелых няма, узгаранне аператыўна ліквідаванае супрацоўнікамі міліцыі. У патрульнага УАЗа пашкоджана лакафарбавае пакрыццё", — кажуць у МУС.

На вышук жанчыны, як паведамляецца, кінулі ўвесь асабісты склад міліцыі горада. Затрымалі яе ў самы кароткі тэрмін.

Пра матывы жанчыны нічога не гавораць.

Сёлета ў сакавіку мінчука Максіма Селязнёва за падрыў міліцэйскага аўто асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі