У Гродне 9 разлікаў ратавальнікаў ліквідоўвалі пажар на складзе прадпрыемства
У Гродне дзевяць разлікаў ратавальнікаў ліквідоўвалі пажар на складзе прадпрыемства па вытворчасці гуматэхнічных вырабаў і вадкасцяў для аўтамабіляў ("Гранітэкс"). Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў панядзелак. Работнік склада патэлефанаваў ратавальнікам у 15:43. Пажар хутка ліквідавалі.
Прычына ўзгарання яшчэ невядомая. Людзі падчас здарэння не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.