У Гродне "Аператара пасажырскіх перавозак" абвінавачваюць у дыскрымінацыі
Маршрутныя таксі ў Гродне / vgr.by
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла папярэджанне гродзенскаму прадпрыемству "Аператар пасажырскіх перавозак" за дыскрымінацыю прыватных кампаній. Пра гэта піша "Блог Гродна".
Чыноўнікі МАРГ выявілі, што дзяржпрадпрыемства парушае закон "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі". За кошт таго, што прадпрыемства валодае шэрагам выключных правоў, яно ставіла канкурэнтаў з прыватных кампаній у дыскрымінацыйныя ўмовы. Гэта тычылася, у прыватнасці, выдачы і падаўжэння маршрутных картак, а таксама спагнання платы за аказанне паслуг.
Да 31 сакавіка гродзенскі "Аператар пасажырскіх перавозак" павінен выправіць сітуацыю. Перш за ўсё, на прадпрыемстве мусяць распрацаваць адзіны падыход для ўсіх перавозчыкаў пры заключэнні дамоў аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў. У адваротным выпадку прадпрыемства прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.