У Гродне "ажыла" 7-метровая пласцінка (фотарэпартаж)

У цэнтры Гродна поп-гурт "17 секунд" праспяваў ўнутры вялізнай пласцінкі вядомыя рускамоўныя хіты розных гадоў, якія некалі шырока тыражаваліся на плытах.



Пры пабудове "вінілу" пласцінкі выкарыстоўвалі гумовую дробку, перапрацаваную з выкінутых шын. Цэнтральную частку грампласцінкі (2,5 метра ў дыяметры) зрабілі ў друкарні, каб яна знешне цалкам паўтарала дызайн плыт "Мелодыя".



Так арганізатары вырашылі наглядна паказаць, што хіты "Мелодыі", так жа як і дробка з колаў, сёння набылі "другое жыцце".



Флэш-моб закліканы прасунуць імідж Гродна як культурнай сталіцы Беларусі ў гэтым годзе.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі