У Гродне моцны вецер валіць платы, дрэвы і сцягі
Падстрэшак для аўтамабіляў знесла на дах суседняга будынку / autogrodno.by
У Гродне моцны вецер валіць платы, дрэвы і сцягі. Але сіноптыкі кажуць, што гэта толькі пачатак: на 19 лютага ў Беларусі праз вецер абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі.
Толькі за раніцу вецер сарваў і перакасіў некалькі дарожных знакаў. На вуліцы Вясёлай апынуўсяразбураны навес для аўтамабіляў. Абваленая страха прыціснула дзве легкавушкі, а другая частка навеса апынулася на суседнім будынку.
У цэнтры горада недалёка ад тэатра вецер паклаў на зямлю сцягі, выстаўленыя да рэферэндуму.
А на вуліцы Цітова з корнем выдранае дрэва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.