У Гродне судзяць мясцовага жыхара, які справіў патрэбу ў Вечны агонь

Вечны агонь ля помніка ў парку імя Жылібера ў Гродне

Вечны агонь ля помніка ў парку імя Жылібера ў Гродне / "Полымя"

У Гродне пачаўся суд па справе аб апаганенні Вечнага агню. Фігурант справы — мясцовы жыхар, яму 21 год, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Гродзенскага абласнога суда.

Паводле звестак следства, ноччу 22 студзеня 2024 года мужчына справіў патрэбу ў Вечны агонь, размешчаны ля Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера. Экспертыза паказала, што хлопец быў нецвярозы.

Раней на допыце ён казаў, што напярэдадні быў на дні нараджэння ў сябра, выпіваў. Пры гэтым у той перыяд ён праходзіў медыкаментознае лячэнне ад бессані. І ў анатацыі да прэпарата гаварылася, што ў перыяд прыёму таблетак нельга ўжываць алкаголь. Хлопец пра гэта ведаў. Ён паведаміў следчым, што падзеі вечара ён практычна не памятае, патлумачыў гэта адначасовым уздзеяннем таблетак і алкаголю. Паводле слоў фігуранта, ён не памятаў ні як апынуўся ля Вечнага агню, ні што там адбывалася.

Адзначым, што гэта не першы інцыдэнт з вечным агнём у парку Жылібера. У 2022 годзе падлеткі пагасілі Вечны агонь газаваным напоем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі