У Гомелі супрацоўнікі ДАІ, каб затрымаць кіроўцу, разбілі шкло аўтамабіля

Разбітае шкло аўтамабіля, ілюстрацыйнае фота

Разбітае шкло аўтамабіля, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гомелі супрацоўнікі ДАІ, каб затрымаць кіроўцу, разбілі гумовым дручком шкло аўтамабіля. Гэта быў аўтамабіль таксі. У мясцовым УУС кажуць, што "Нісан Прымера" прыцягнуў увагу патруля. Інспектары вырашылі праверыць дакументы і стан кіроўцы, уключылі "пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колеру", далі сігнал "спыніцца". Мужчына спыніўся, але заблакаваў дзверы.

Ва УУС кажуць, што інспектары некалькі разоў папярэджвалі кіроўцу, "што ягоныя дзеянні супрацьпраўныя", але гэта не паўплывала. Пасля гэтага разбілі шкло. Кіроўца аказаўся нецвярозы, правоў у яго таксама не было.

На мужчыну склалі некалькі пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Для далейшага разбору яго забралі ў РАУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі