У Гродне сёння адкрылі новы дзіцячы садок (фота)

Новая дашкольная ўстанова — дзіцячы садок — пачала працаваць 30 студзеня ў новым гродзенскім мікрараёне Альшанка. Туды пачнуць хадзіць каля 230 дзяцей, большасць іх з шматдзетных сем'яў.

У новым трохпавярховым будынку, акрамя гульнявых і спальных пакояў, ёсць спартыўная, харэаграфічная і музычная залы, басейн, кабінет дэфектолага і фізіапрацэдурны кабінет. Таксама будзе там і новае піяніна, якое сёння дзецям падараваў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Новы дзіцячы садок пабудаваны па аналагічным праекце, па якім быў здадзены ў мінулым годзе першы яслі-садок у мікрараёне.

Усяго ў Альшанцы жыве каля 1,5 тысяч дзяцей ва ўзросце да шасці гадоў. У гэты дзіцячы садок на адно месца прэтэндавалі каля 8 дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі