У Гродне вызвалілі фанатаў хакейнага "Нёмана"

Хакеісты "Нёмана" і іх заўзятары / hcneman.by
Хакеісты "Нёмана" і іх заўзятары / hcneman.by

4-5 красавіка ў Гродне вызвалілі фанатаў хакейнага "Нёмана", паведамляе @mostmediaio. Некаторыя з іх вярнуліся на трыбуны, каб падтрымаць каманду ў паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі з "Юнацтвам". Выданне адзначае, што хакеісты і трэнеры заўважылі вяртанне актыўных заўзятараў.

Затрыманне фанатаў "Нёмана" ішло з 9 сакавіка. За краты трапіла больш за дзесяць чалавек, у тым ліку іх лідар — Сяргей Емельянаў. Яго затрымалі, калі ён выходзіў з дому, іншых — на працоўных месцах, на вуліцы і нават на хакейным матчы.

Усе фанаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Вядома, што абвінавачванне ім не выстаўлялі. У сярэднім яны правялі па 15 сутак за кратамі. Прычына ж затрымання дагэтуль невядомая.

У серыі "Юнацтва" выйграе ў "Нёмана" з лікам 3:2. У чацвер каманды гуляюць у Мінску. У сталіцу збіраюцца гродзенскія фанаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі