У Гродне затрымалі журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына

У Гродне затрымалі журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына

У Гродне 12 сакавіка затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Гэта адбылося прыкладна а 18-й гадзіне, паведамляе БАЖ. Як кажуць відавочцы, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён жыве. Перад гэтым да дому пад’ехаў сіні мікрааўтобус.

Пазней яго маці напісала, што Дзяніса затрымалі супрацоўнікі КДБ, у кватэры праходзіць ператрус.

Івашын — журналіст-расследавальнік, публікуецца ў газеце "Новы Час". Апошнім часам ён пісаў пра тое, як былыя ўкраінскія "беркутаўцы" ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі