У Гродне згадваюць абаронцаў горада ад савецкіх войскаў у верасні 1939-га
Гродзенскія палякі ўшаноўваюць памяць загінулых пры абароне горада ад савецкіх войскаў у верасні 1939 года. У памяшканні непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, які ачольвае Анжаліка Борыс, адкрылася выстава, прысвечаная тагачасным падзеям. Акрамя выставы актывісты арганізацыі разам з супрацоўнікамі мясцовага польскага кансуляту ўсклалі кветкі ў памятных месцах у ваколіцах Гродна, а таксама на мясцовых гарнізонных могілках, на месцы пахавання польскіх жаўнераў. Таксама ў гродзенскім Фарным касцёле адбылося ўрачыстае набажэнства ў памяць загінулых абаронцаў Гродна.
Прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар адзначае, што падобныя мерапрыемствы адбываюцца па ўсёй Беларусі, пераважна ў яе паўночна-заходніх рэгіёнах. Мясцовыя ўлады афіцыйна не забараняюць акцыі, але, як цвердзіць Банцар, усё-ткі шкодзяць іх правядзенню.
Ігар Банцар: “Калі не можа кансулят, афіцыйная, урэшце рэшт, дыпламатычная пляцоўка другой дзяржавы, з якой афіцыйна ўсталяваныя нейкія адносіны — добрасуседскія, так кажуць — яны не могуць атрымаць, знайсці залу ў горадзе, каб зрабіць гэтую выставу, паказаць людзям, то пра што гэта сведчыць? Няма магчымасці адкрыта гэта ўсё рабіць. І, фактычна, мы робім гэта паўлегальна ў нашай зале, таму што — ну а дзе нам рабіць?”
Дарэчы, 17 верасня актывісты СПБ сумесна з гродзенскім Рухам “За свабоду”, а таксама мясцовымі гісторыкамі і краязнаўцамі ладзяць круглы стол, прысвечаны вераснёўскім падзеям 70-гадовай даўніны.