У Гродзенскай вобласці ў чарзе на мяжы памёр дальнабойшчык

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў / sk.gov.by
Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў / sk.gov.by

Гродзенскія следчыя праводзяць праверку па факце смерці дальнабойшчыка, які памёр у чарзе на мяжы, паведамляе рэгіянальны рэсурс "Віртуальны Брэст". Мужчыну было 37 гадоў. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў сераду 2 лютага.

Следчыя разам з судмедэкспертамі агледзелі месца здарэння і апыталі відавочцаў. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Паводле папярэдніх дадзеных, смерць кіроўцы не носіць крымінальны характар.

На беларускай мяжы з краінамі ЕС захоўваюцца вялікія чэргі. Памежны пераход "Брузгі" застаецца закрытым пасля таго, як мінулай восенню праз яго спрабавалі прарвацца мігранты. У "Казловічах" і "Бераставіцы" сваёй чаргі на выезд у Польшчу, паводле дадзеных на раніцу 4 лютага, чакала каля 1,5 тысяч вялікагрузаў. На мяжы з Літвой стаіць амаль 2 тысячы фур, з Латвіяй — 900.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі