У Гродзенскай вобласці жанчына на вачах сына зарэзала двухгадовую дачку

Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Супраць жыхаркі Гродзенскай вобласці распачалі крымінальную справу за забойства двухгадовай дачкі. Яна некалькі разоў ударыла дзяўчынку нажом. Гэта бачыў і маленькі сын жанчыны. Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла.

Пракурорская праверка пазней паказала, што "жанчына пакутавала на псіхічнае расстройства  і мела патрэбу ў дыспансерным назіранні". Пра гэта ў эфіры СТВ распавяла прадстаўніца пракуратуры Алена Яскевіч.

Гэтая трагедыя, па яе словах, адбылася ў канцы мінулага года. А ўсяго ў 2022 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінулі 112 дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі