У Гродзенскім раёне стыхія разбурыла мост

Стыхія нарабіла бяды на Гродзеншчыне

Стыхія нарабіла бяды на Гродзеншчыне / t.me/pul4region/

На Гродзеншчыне аднаўляюць разбураныя стыхіяй мост і дарогі. У некалькіх раёнах іх размыла, падтопленыя вёскі. Напярэдадні прайшлі моцныя дажджы.

Як паведамляюць мясцовыя ўлады, падтапленні зафіксаваны ў Гродне, Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах. У раёне вёскі Кунцаўшчына Гродзенскага раёна пашкоджаны жалезабетонны аўтамабільны мост і праезд па ім немагчымы. Часткова размытая дарога на ўездзе ў вёску Баранава. Ратавальнікі ўдакладняюць, што ў Баранава падтопленыя 10 жылых дамоў, у вёсцы Лаша — 5. Сцвярджаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў.

Найбольш пацярпелыя ад стыхіі населеныя пункты наведаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Жук. Ён абяцае, што аднаўленчыя працы пачнуць неадкладна "з адначасовым праектаваннем і будаўніцтвам па сучасных тэхналогіях".

У Гродзенскім раёне стыхія разбурыла мост
У Гродзенскім раёне стыхія разбурыла мост
У Гродзенскім раёне стыхія разбурыла мост
У Гродзенскім раёне стыхія разбурыла мост
У Гродзенскім раёне стыхія разбурыла мост
У Гродзенскім раёне стыхія разбурыла мост

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі