У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары
У Грузіі праходзяць выбары
Галасаванне пачалося ў 8:00 паводле мясцовага часу і працягнецца да 20:00. Прамежкавыя вынікі будуць вядомыя ўжо бліжэй да ночы. Па выніках выбараў будуць абраны 150 дэпутатаў.
Удзел у галасаванні бяруць 18 партый. Галоўнымі канкурэнтамі на выбарах лічацца кіруючая прарасійская "Грузінская мара" і апазіцыйныя "Адзіны нацыянальны рух", "Кааліцыя перамен", "Моцная Грузія" і "За Грузію", якія ў выпадку перамогі плануюць стварыць кааліцыйны ўрад і выступаюць за збліжэнне з ЕС.
Паводле апытанняў, "Грузінскай мары" прагназуюць 60%, апазіцыі — 34-35%. Гэта значыць, тэарэтычныя шанцы на перамогу ў прыхільнікаў Захаду ёсць.
У апошні час кіруючая партыя "Грузінская мара" ўсё больш глядзіць у бок Расіі і нават капіруе расійскія рэпрэсіўныя законы. У выніку гэтага, статус Грузіі, як кандыдата на членства ў ЕС, быў прыпынены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.