У Грузіі з-за землятрусу абрынулася сцяна жылога дома

На месца здарэння выязджала камісія / кадр з відэа тэлеканала"Руставі-2"
На месца здарэння выязджала камісія / кадр з відэа тэлеканала"Руставі-2"

Землятрус адбыўся напярэдадні вечарам у Грузіі, паведамляе агенцтва ТАСС. Эпіцэнтр быў на поўдні краіны, магнітуду ацанілі ў 6,2 бала.

Падземныя штуршкі былі настолькі моцнымі, што адчуваліся ў Тбілісі і Батумі. Наступствы землятрусу нават трапілі ў эфір мясцовага тэлебачання.

У вёсцы Шахмарла ў Дманіскім муніцыпалітэце абрынулася сцяна жылога дома, паведамляе тэлеканал "Руставі-2". На месца здарэння выязджала камісія, сям'і абяцалі пакрыць шкоду. Аб іншых разбурэннях і ахвярах не паведамляецца.

Мэр Дманіскага муніцыпалітэта Коба Мурадашвілі распавёў, што нічога экстраардынарнага не адбылося. У населеных пунктах толькі адключылася святло, але праблема была хутка вырашана.

Пазней у Грузіі адчуваліся яшчэ некалькі больш слабых штуршкоў. Навіны пра землятрус прыходзяць і з суседняй Арменіі. Ратавальнікі распавялі пра штуршкі недалёка ад армяна-грузінскай мяжы. Магнітуда склала 5,2. Аб ахвярах і разбурэннях нічога не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі