У грузінскім Батумі на пажары ў гатэлі загінула 11 чалавек

У грузінскім Батумі на пажары ў гатэлі загінула 11 чалавек

У грузінскім Батумі ў выніку пажару ў пяцізоркавым гатэлі Leogrand загінула 11 чалавек, яшчэ 21 чалавек пацярпеў. Сто чалавек давялося эвакуяваць, перадаюць замежныя СМІ.

Узгаранне адбылося ўвечары 24 лістапада: прычынай магло стаць пераграванне электраправодкі ў СПА-салоне.

Падчас здарэння ў гатэлі знаходзіліся ўдзельніцы конкурсу прыгажосці “Міс Грузія”, ніхто з дзяўчат не пацярпеў.

Былі выяўленыя парушэнні нормаў супрацьпажарнай бяспекі — напрыклад, у гатэлі адсутнічага пажарная лесвіца. Адзіны калідор і лесвіца былі задымленыя і людзі апынуліся заблакаванымі на сёмым паверсе будынку. Іх давялося здымаць адтуль пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі