У ГУБАЗіКу распавялі, чаму беларусаў караюць за падпіску на тг-каналы
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
У ГУБАЗіКу распавялі, чаму беларусаў караюць за падпіску на тг-каналы, прызнаныя ў РБ "экстрэмісцкімі". Бо дзейны закон гэтага не прадугледжвае.
"Фармальна адказнасць прадугледжаная толькі за распаўсюд, гэта значыць перасылку матэрыялаў іншым асобам, — кажа вядучая YouTube-канала ГУБАЗіКа. — Але мы цудоўна разумеем, што калі чалавек такім цікавіцца, значыць у яго знойдуцца і іншыя парушэнні. Фармальная адсутнасць складу [злачынства] — гэта не нагода ігнараваць парушальніка".
Падобная сітуацыя і з пакараннем за данаты, бо на момант пералічэння грошай арганізацыі яшчэ не былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". Але ГУБАЗіК лічыць, што яны ўжо тады маглі займацца "экстрэмісцкімі" дзеяннямі. Тэарэтычна ў РБ у будучыні могуць прызнаць "экстрэмісцкай" любую арганізацыю. Але як беларусы могуць гэта прадбачыць, застаецца таямніцай.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Затрыманні адбываюцца штодня па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.