У хакейнага мінскага "Дынама" ёсць галоўны трэнер, яго імя хутка аб'явяць
У хакейнага мінскага "Дынама" ёсць галоўны трэнер і памочнікі, іх імёны хутка аб'явяць. Пра гэта ў інтэрв'ю клубнай прэс-службе паведаміў генеральны дырэктар дынамаўцаў Дзмітрый Баскаў. Ён каментаваў падпісанне кантракта з 29-гадовым нападаючым Арцёмам Дзямковым. Па словах Баскава, "кандыдатура Дзямкова, як і астатніх гульцоў, з якімі мы заключылі кантракты апошнім часам ці плануем падпісаць пагадненні ў бліжэйшай будучыні, узгоднены з новым галоўным трэнерам і яго памочнікамі, імёны якіх мы хутка таксама аб'явім".
У няўдалым мінулым сезоне мінскае "Дынама" трэніраваў Андрэй Сідарэнка. Яго мусіў змяніць Аляксандр Андрыеўскі, пра што было абвешчана ў сярэдзіне траўня. Але хакейны спецыяліст не падпісаў кантракт. У канцы траўня з неафіцыйных крыніц стала вядома, што новым галоўным трэнерам будзе замежнік. Гаворка ідзе пра канадскага спецыяліста, 49-гадовага Крэйга Вудкрафта, які ўжо працаваў з камандай у 2016-2017 гадах, і паспяхова. Чакаецца, што ў яго штабе з'явіцца знакаміты беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі.