У Харкаве Антымайдан заняў будынак абласной адміністрацыі (відэа)

Мітынгоўцы, скандуючы "Харкаў" і "Міліцыя — з народам" пайшлі на штурм. Ужо праз 10 хвілін частка мітынгоўцаў апынулася ў будынку. Паводле звестак СМІ, падчас штурму міліцыя не аказвала асаблівага супраціву і адышла ўбок.



Харкаў стаў ужо трэцім горадам на ўсходзе Украіны, дзе прарасійскія мітынгоўцы захапілі адміністрацыйныя будынкі. У Данецку дэманстранты ўзялі штурмам будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі, а ў Луганску — будынак Службы бяспекі Украіны.



Удзень у Харкаве адбыліся сутычкі паміж прарасійскімі актывістамі і прыхільнікамі Еўрамайдана. Натоўп акружыў "майданаўцаў" і закідаў іх камянямі і петардамі. У некалькіх прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны былі разбітыя галовы. Таксама пацярпеў міліцыянт. Праваахоўнікам удалося схаваць прыхільнікаў Еўрамайдана ў міліцэйскім аўтобусе, аднак натоўп мітынгоўцаў паспрабаваў перашкодзіць яго праезду. Прыхільнікаў Еўрамайдана прымусілі сыходзіць з плошчы практычна паўзком.



Як інфармуе censor.net.ua, пацярпелых было каля 20 чалавек. Як мінімум шэсць з іх апынуліся ў лякарні, але да вечара ўсе з'ехалі адтуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі