У Хмяльніцкім падчас штурму СБУ падстрэлілі жанчыну (шакуючае фота, відэа)
Па словах відавочцаў, у жанчыну страляў снайпер.
Як піша сайт vsim.ua, людзі штурмавалі мясцовы будынак Службы бяспекі Украіны. Жанчына была наперадзе. Да СБУ пад'ехала машына, адтуль стрэлілі і забілі яе. Па розных звестках, у грудзі жанчыне ўсадзілі ад шасці да васьмі куляў, яна памерла ў "хуткай". пазней з'явілася абвяржэнне, што жанчына яшчэ жывая, лекары змагаюцца за яе жыццё.
Пад СБУ ў Хмяльніцкім стаіць каля дзесяці тысяч чалавек. На месцы ёсць міліцыянты, але яны нічога не робяць, каб супакоіць людзей. З вокнаў будынка выглядаюць снайперы і цэляць у людзей.
Фота — vsim.ua