У інтэрнэце апублікаваныя турэмныя дзённікі Вольгі Класкоўскай
Беларуска была асуджаная ў Стакгольме на 8 гадоў зняволення за замах на забойства свайго мужа Гёкана Безгіна.
Класкоўская апісвае ў сваіх запісах жыццё за кратамі ў сакавіку-жніўні 2013 года.
Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка ў Стакгольме. Яна прыехала ў Швецыю ў 2011-м, узяла шлюб з мясцовым жыхаром, летам мінулага года нарадзіла дзіця. Суд прайшоў у жніўні.
Фота — svaboda.org