У Ізраілі абураныя прызначэннем Гігіна гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі РБ

Прапагандыст Вадзім Гігін / sb.by
Прапагандыст Вадзім Гігін / sb.by

У Ізраілі абураныя прызначэннем прапагандыста Вадзіма Гігіна гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пакуль гэта абмяркоўваецца ў СМІ, піша "Народная воля". Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ізраіля Ліор Хаят адзначыў, што падстаў для прызначэння такой асобы няма. І нагадаў пра антысеміцкія заявы і адмаўленне Халакоста.

Раней Гігін стаў фігурантам справаздачы аб антысемітызме ізраільскага міністэрства па справах дыяспары. Таму яго прызначэнне і выклікала рэзананс. На адным з тэлеканалаў, рашэнне назвалі "вельмі дзіўным і незразумелым". Гісторык Аляксандр Фрыдман сёлета гаварыў у эфіры Еўрарадыё, што антысемітызм дзяржаўнай прапаганды РБ фіксуецца ў Ізраілі.

Пра тое, што Вадзіма Гігіна прызначылі гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, стала вядома 6 чэрвеня. Яму 45 гадоў. Ён — кандыдат гістарычных навук, быў галоўным рэдактарам прапагандысцкага часопіса "Беларуская думка", у 2016-2021 гадах працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ (аднойчы выпускніца не паціснула яму руку, і ён раззлаваўся), апошнім часам узначальваў аб'яднанне "Веды". Удзельнічае ў прапагандысцкіх праграмах, у тым ліку і на расійскім тэлебачанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі