Выпускніца БДУ: не паціснула руку дэкану Вадзіму Гігіну, і ён раззлаваўся

Выпускніца БДУ: не паціснула руку дэкану Вадзіму Гігіну, і ён раззлаваўся

Выпускніца факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Наталля Грыгарэнка на ўручэнні дыпломаў не паціснула руку дэкану Вадзіму Гігіну, зацятаму прыхільніку цяперашняй улады. Здарылася гэта ў канцы чэрвеня, а днямі відэа з'явілася ў TikTok.

Як піша @tutby_official, Грыгарэнка перад уручэннем дыплома яшчэ не ведала пра выпускніцу юрфака БДУ Кацярыну Віннікаву, якую за словы падзякі звольненым выкладчыкам і палітвязню Максіму Знаку асудзілі на 15 сутак арышту. А калі даведалася, то адчула страх, што і яе могуць "забраць". "Я проста зрабіла, што лічыла правільным", — кажа дзяўчына.

"Калі я ішла насустрач дэкану [Вадзіму Гігіну], мне падалося, што ён змяніўся ў твары і раззлаваўся, — расказвае выпускніца. — ...Яшчэ на падыходзе да дэкана я заявіла, што руку ціснуць не буду. Ён сказаў нешта накшталт "ну і не трэба".

Аднак потым Гігін "усё роўна спрабаваў неяк тузануць мяне за руку, калі аддаваў дыплом", — працягвае свой аповед дзяўчына. "Я вывернулася. Ну ён быў не рады", — кажа яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі