Выпускніца юрфаку Кацярына Віннікава асуджана на 15 сутак арышту

Выпускніца юрфаку Кацярына Віннікава асуджана на 15 сутак арышту

Выпускніца юрфаку БДУ Кацярына Віннікава асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе тэлеграм-канал @law_verum. Яе выступ на цырымоніі ўручэння дыпломаў ацанілі, як "несанкцыянаванае пікетаванне".

Справу Віннікавай разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Марына Клімчук). З Акрэсціна яе не прывозілі, яна была на сувязі праз скайп. Сваёй віны дзяўчына не прызнала. Дарэчы, міліцыянеры згадалі ў рапарце і чырвоны пояс на белай сукенцы выпускніцы. Высвятляецца, што гэта парушэнне!

Кацярына Віннікава на ўручэнні дыпломаў выпускнікам падзякавала ў тым ліку і звольненым выкладчыкам, палітвязню Максіму Знаку. Пасля ў яе ў інтэрнаце адбыўся ператрус, быў забраны ноўтбук,  дзяўчыну затрымалі. У судзе яна падкрэсліла, што дзякавала людзям, якія "паўплывалі на яе станаўленне як чалавека і юрыста". "Не з мэтай публічнага выказвання палітычных інтарэсаў і нязгоды з затрыманнем Знака?", — спытала суддзя. "Не, не з мэтай", — адказала дзяўчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі