У Калінінградзе перапахавалі астанкі беларуса, які быў забіты «Вервольфам»

У Калінінградзе перапахавалі астанкі беларуса Станіслава Ермаловіча, які ў жніўні 1946 года быў забіты нямецкай дыверсійнай групай «Вервольфа». Старшы лейтэнант медыцынскай службы Ермаловіч, ураджэнец Віцебскай вобласці, служыў фельчарам у артылерыйскім палку 3-га Беларускага фронту. Вядома, што беларус загінуў, калі санітарны аўтамабіль, у якім ён вёз параненага, быў абстраляны нямецкімі «ляснымі братамі».

Станіслава Ермаловіча пахавалі каля шпіталя, могілкі гэтыя з часам былі занядбаныя. Толькі сёлета мясцовыя ўлады арганізавалі раскопкі. Астанкі беларуса былі перапахаваныя на вайскова-мемарыяльных могілках у Калінінградзе.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі