У Калодзішчах гарэла паліклініка, эвакуявалі каля 100 чалавек

Каля паліклінікі ў Калодзішчах

Каля паліклінікі ў Калодзішчах / t.me/mchs112by/

27 сакавіка пасля 10-й гадзіны ў аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам гарэла паліклініка, эвакуявалі каля 100 чалавек. Як паведамляюць ратавальнікі, дваіх пацярпелых завезлі ў бальніцу, але папярэдні дыягназ "атручэнне прадуктамі гарэння" не пацвердзіўся. У шпіталізацыі яны патрэбы не мелі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у будынку паліклінікі адбылося кароткае замыканне свяцільні ў цокальным паверсе. Пасля гэтага загарэлася папера на стале. Узгаранне пры дапамозе вогнетушыцеля ліквідавала медработніца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі