У Каменнай Горцы злавілі дваіх 18-гадовых закладчыкаў наркотыкаў

У Каменнай Горцы злавілі дваіх 18-гадовых закладчыкаў наркотыкаў

У Каменнай Горцы з палічнымі затрымалі дваіх наркакур’ераў. Як паведамляе прэс-служба МУС, у іх канфіскавалі болей за 26 грамаў альфа-PVP.

Закладчыкам па 18 гадоў, гэта хлопец і дзяўчына, якія вучацца ў адным са сталічных каледжаў. Маладзёны рабілі закладкі на тэрыторыі Заводскага, Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў горада. Распаўсюдам наркотыкаў яны сталі займацца нядаўна, паўтара месяцы таму. Спачатку “працу” праз сацыяльныя сеткі знайшла дзяўчына, пераканалася ў тым, што гэта бяспечна, і прапанавала падзарабіць аднакурсніку.

У хлопца і дзяўчыны былі розныя куратары, але на закладкі яны часта хадзілі разам. Затрыманыя — ніжэйшае звяно ў сістэме наркагандлю:  проста раскладвалі дозы для спажыўцоў, а наркотык атрымлівалі ўжо ў расфасаваным выглядзе. Раскладвалі яго ў дварах і пад’ездах шматпавярховікаў, а фота і адрасы адразу накіроўвалі куратарам.

Цяпер на затрыманых завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 328 (незаконнае абарачэнне наркотыкаў з мэтай збыту) КК РБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі