У Камянецкім раёне адраджаюць вёску, у якой застаўся толькі адзін жыхар

Вёску Міневічы адраджаюць у Камянецкім раёне. На сённяшні дзень у ёй застаецца толькі адзін жыхар - 71-гадовы Мікалай Магірко.  Цяпер жа некалькі сем'яў з пасёлка Белавежскі вырашылі перасяліцца ў амаль пустую вёску. Яны выказалі жаданне ўзяць участкі для будаўніцтва ўласных дамоў на месцы знесеных будынкаў, жыхары якіх памерлі альбо з'ехалі.

Як адзначае "Народная газета", людзей прыцягвае тое, што Міневічы знаходзяцца толькі ў кіламетры ад Белавежскага, у якім дастаткова добрая сацыяльная інфараструктура.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі