У касцёле Ляхавічаў па патрабаванні дзяржорганаў адключылі мелодыі электразваноў

Касцёл у Ляхавічах

Касцёл у Ляхавічах / katolik.life

У ляхавіцкім касцёле святога Юзафа адключылі бой электронных званоў, піша katolik.life. Адбылося гэта па патрабаванні дзяржорганаў.

Вернікам не паведамілі, які канкрэтна дзяржорган так вырашыў. Але вядома, што скаргі на шум ад званоў разглядалі раённыя пракуратура, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама райвыканкам.

Цяпер званы звоняць толькі а 12-й гадзіне і перад святой Імшой. Мелодыі, якія пачыналі і завяршалі дзень, давялося адключыць.

У парафіі кажуць, што не спыняюць маліцца пра магчымасць гучання званоў і мелодый над горадам, а таксама аб навяртанні да Бога тых, хто скардзіўся на касцёл.

Як распавядала Еўрарадыё, кампанію супраць электронных званоў пачалі тры жыхары Ляхавічаў, у тым ліку адзін з кіраўнікоў раённай лякарні. Ён прымушаў падначаленых падпісвацца пад калектыўным зваротам супраць званоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі