У Каталоніі ўжо 337 пацярпелых ад сутычак з паліцыяй

У Каталоніі ўжо 337 пацярпелых ад сутычак з паліцыяй

Урад Каталоніі паведамляе ўжо пра 337 пацярпелых у сутычках у паліцыяй. Іспанскія ўлады накіравалі ў аўтаномію ўзмоцненыя сілы праваахоўнікаў, каб перашкодзіць рэферэндуму аб незалежнасці. Таксама паведамляецца, што пашкоджанні атрымалі і 11 іспанскіх паліцыянтаў, інфармуюць замежныя СМІ.

Цяпер урад Іспаніі ў асобе віцэ-прэм’ера Сарайі Саенс дэ Самантарыя абвінавачвае каталонскае кіраўніцтва ў безадказнасці. Барселона ў сваю чаргу заяўляе, што Мадрыд праявіў нематываваную жорсткасць. Таксама ўрад Каталоніі мае звяртацца непасрэдна да кіраўніцтва ЕС з заклікамі ўмяшацца ў сітуацыю.

Кіраўніцтва Каталоніі праводзіць рэферэндум нягледзячы на забарону Мадрыду. Канстытуцыя Іспаніі не прадугледжвае выхаду асобных рэгіёнаў са складу дзяржавы. Каталонцы, якія спрабуць захаваць сваю мову і культуру, даўно дамагаюцца незалежнасці і абвяшчэння рэспублікі на сваёй тэрыторыі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі