У казках дабро перамагае зло. У жыцці — таксама: зварот дзіцячых пісьменнікаў

Пісьменнікі Яўгенія Пастэрнак і Валерый Жвалеўскі / кадр з відэа
Пісьменнікі Яўгенія Пастэрнак і Валерый Жвалеўскі / кадр з відэа

"Мы хочам, каб у краіне працаваў закон. Мы хочам прыдумляць антыўтопіі, а не жыць у іх", — гаворыцца ў анатацыі да відэазвароту супраць гвалту, запісаным беларускімі літаратарамі, якія пішуць для дзяцей. Сярод іх — Ганна Янкута, Вера Бурлак, Надзея Кандрусевіч, Вольга Акуліч, Наталка Харытанюк, Дыяна Балыка, Надзея Ясьміньска, Марыя Мартысевіч, Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі.

"Дзеці вераць кнігам. Таму пісьменнікам важна казаць дзецям тое, у што яны вераць самі. Я веру ў тое, што неабходная свабода", — кажа перакладчыца і паэтка Вера Бурлак.

"Як ніколі не позна мець шчаслівае дзяцінства, так ніколі не позна ўсвядоміць сябе чалавекам, грамадзянінам і пачаць жыць у вольнай краіне шчаслівых людзей. І для гэтага зусім неабавязкова пакідаць Беларусь. Для гэтага трэба ўсяго толькі спыніць дыктатуру", — лічыць драматург Дыяна Балыка .

"У мяне няма чароўнай палачкі, але ў мяне ёсць спосаб адпомсціць сілавікам і фальсіфікатарам і ўсім сілам цемры, што разгуляліся ў Беларусі. Маёй помстай будзе свабода дзяцей, свабода, якую дзеці знойдуць у гісторыях і казках", — папярэджвае казачніца Наталка Харытанюк.

"У казках дабро заўсёды перамагае зло. У жыцці — таксама", — перакананыя Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі — літаратары, якія пішуць для падлеткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі